Навіны_суполак

Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.

Памілаваны амаль усе анархісты, у тым ліку Наста Лойка, паведамілі губазікаўцы

Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле) #Навіны_суполак #Палітыка

Памілаваны амаль усе анархісты. У тым ліку Наста Лойка Пра гэта паведаміў канал губазікаўцаў. UPD. Губазікаўцы робяць выгляд, што гэта быў іх «жарт». Хутчэй за ўсё, публікацыя сілавікамі інсайдарскай інфармацыі пра вызваленне анархістаў была няўзгодненай зверху.

Памілавалі 16 палітвязняў, сярод якіх восем жанчын і восем мужчын

Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле) #Навіны_суполак #Палітыка

Памілавалі яшчэ 16 палітвязняў Сярод памілаваных восем жанчын і восем мужчын. Трое з іх старэйшыя за 50 гадоў. Двое маюць хранічныя захворванні, адзін мае інваліднасць. У дзевяці асуджаных ёсць непаўналетнія дзеці. Калі вам вядома пра людзей, якія выйшлі на волю, калі ласка, паведамляйце праваабаронцам на @Viasnainfo

21-гадовы экс-палітвязень Кірыла Балахонаў расказвае пра змаганне з расійскім нашэсцем праз TikTok і Telegram

Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле) #Навіны_суполак #Палітыка

«Лічыў, што так дапамагу ўкраінцам». 21-гадовы экс-палітвязень Кірыла Балахонаў расказвае, як змагаўся з расійскім нашэсцем праз TikTok і Telegram Кірыла Балахонаў заахвочваў беларусаў далучацца да палка Каліноўскага праз TikTok і быў гатовы за гэта сесці ў турму. Ён расказаў @radiosvaboda, як ставяцца ў зняволенні да маладых, пра мяшаныя пачуцці ад вызвалення і што ён хоча […]

Казімір Чарноўскі стварыў адзін з першых праектаў падводнай лодкі ў Расійскай імперыі

Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле) #Навіны_суполак #Палітыка

Падводная лодка з турмы: як Казімір Чарноўскі апярэдзіў час Імя Казіміра Чарноўскага — беларускага шляхціча, палітзняволенага і самавука-інжынера — магло назаўжды згубіцца ў гісторыі. Аднак менавіта ён стаў аўтарам аднаго з першых праектаў падводнай лодкі ў Расійскай імперыі. Можна дакладна сказаць, што ён заклаў аснову для будучых дасягненняў у суднабудаванні. І ўсё гэта ён зрабіў […]

Святлана і Сяргей Ціханоўскія на акцыі салідарнасці з палітвязнямі ў Варшаве: стрым у 19:00

Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле) #Навіны_суполак #Палітыка

Не прапусці стрым з Варшавы! Святлана і Сяргей Ціханоўскія — на акцыі салідарнасці з палітвязняміДалучайцеся да анлайн-трансляцыі са сталіцы Польшчы! Беларуская лідарка ў цэнтры Варшавы сустрэнецца з беларусамі і беларускамі. Але гэтым разам яна будзе не адна, а разам з мужам! Пасля пяці гадоў турмы палітзняволены Сяргей зноў на волі — і зноў гатовы да […]

Сёння дзень нараджэння народнага паэта Пятруся Броўкі, аўтара верша «Пахне чабор»

Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле) #Навіны_суполак #Палітыка

Сёння – дзень нараджэння народнага паэта Пятруся Броўкі. Ён – не проста адзін з найважнейшых беларускіх паэтаў XX стагоддзя. Пятрусь Броўка – акадэмік і галоўны рэдактар першай Беларускай савецкай энцыклапедыі. Ён пакінуў пасля сябе вялікую літаратурную спадчыну, у якой – боль і надзея, праца і каханне, Радзіма і чалавек. Вы дакладна ведаеце адзін з самых […]

Палітвязня Ігара Лосіка ўтрымліваюць за кратамі пяць гадоў з 25 чэрвеня 2020 года

Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле) #Навіны_суполак #Палітыка

Палітвязня Ігара Лосіка ўтрымліваюць за кратамі роўна пяць гадоўЖурналіста арыштавалі 25 чэрвеня 2020 года ў Баранавічах. Яго прызналі вінаватым паводле двух артыкулаў Крымінальнага кодэкса і прызначылі 15 гадоў пазбаўлення волі. Як піша @radiosvaboda, большую частку зьняволення Лосік правёў у наваполацкай калоніі № 1, адміністрацыя якой паўтара году не дазваляла палітвязню камунікаваць з роднымі і атрымліваць […]

Сем цікавостак з жыцця пісьменніка Кузьмы Чорнага, у тым ліку яго тэатральныя ролі

Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле) #Навіны_суполак #Палітыка

Як Кузьма Чорны быў Іванам Ферапонтавічам. Сем цікавостак з жыцця пісьменніка Ці ведаеце вы, што Кузьма Чорны разыгрываў перад навакольнымі свае раманы, як тэатральны акцёр, што прыводзіла да кур’ёзаў? Прапануем семь цікавостак з жыцця пісьменніка. Чытаць далей Спасылка без VPN

Японскае СМІ абвергла інфармацыю пра памілаванне выкладчыка Масатосі

Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле) #Навіны_суполак #Палітыка

Японскае СМІ абвергла, што японскі выкладчык Масатосі быў памілаваны Былы выкладчык ГДУ Ніканісі Масатосі, якога асудзілі да 7 гадоў калоніі за «агентурную дзейнасць», насамрэч не быў памілаваны, піша @viasnaHomel. Яго пераблыталі з іншым грамадзянінам Японіі. Але імя не называецца. https://nashaniva.com/370869 Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/370869

Вызваленне Наталлі Дулінай і размова пра гопнікаў з ГУБАЗіКа і Калеснікаву

Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле) #Навіны_суполак #Палітыка

«Над галавой опера вісеў партрэт Сталіна». Вялікая гутарка з выкладчыцай Наталляй Дулінай пра гопнікаў з ГУБАЗіКа і Калеснікаву. І важную параду для ўсіх Найлепшую італьяністку краіны, былую дацэнтку кафедры італьянскай мовы МДЛУ Наталлю Дуліну пасля 2020 года неаднаразова адпраўлялі на Акрэсціна, звольнілі з універсітэта, а пазней асудзілі на 3,5 года зняволення. 21 чэрвеня яна трапіла ў […]