Палітзняволены Сяргей Раманаў патрапіў у шпіталь, дзе яму зрабілі аперацыюЯк паведамляе @a_partisans…

Палітзняволены Сяргей Раманаў патрапіў у шпіталь, дзе яму зрабілі аперацыю

Як паведамляе @a_partisans, аперацыя была планавай і прайшла без ускладненняў. Неўзабаве яго ізноў павінны перавесці ў калонію.

Аб праблемах са здароўем Сяргея было вядома даўно, але ніякіх падрабязнасцяў не паведамлялася.

Палітвязень быў затрыманы 29 кастрычніка 2020 года. 22 снежня 2021 года Мінскі абласны суд прызначыў яму 20 гадоў калоніі. Пазней яго тройчы судзілі паводле арт. 411 (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы). Цяпер яго агульны тэрмін складае 24 гады і 5 месяцаў зняволення.