29 студзеня 1944 года ў вёсцы Конюхі савецкія партызаны здзейснілі злачынства ў дачыненні мясцовага насельніцтва. Акрамя масавых забойстваў падчас пагрому большасць хат была спалена. Нягледзячы, што вёска знаходзіцца на сённяшняй беларуска-літоўскай мяжы, разня больш вядомая ў польскай і літоўскай гістарыяграфіі, аднак у беларускай быццам бы забытая.
Навіны_суполак
Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.
Насамрэч, пасля пацучыных эксперыментаў з інтэрнетам на апошнім тыдні, спасылка без vpn таксама не п…
Насамрэч, пасля пацучыных эксперыментаў з інтэрнетам на апошнім тыдні, спасылка без vpn таксама не працуе. Але пачытайце з vpn, цікава.
Адзін з самых прагрэсіўных у Еўропе: Статут ВКЛ, рэдакцыя трэцяя і апошняяСёння «дзень народзінаў» у…
Адзін з самых прагрэсіўных у Еўропе: Статут ВКЛ, рэдакцыя трэцяя і апошняя Сёння «дзень народзінаў» у дакумента, які на стагоддзі наперад вызначыў лад жыцця некалькіх народаў. 28 студзеня 1588 года быў зацверджаны трэці статут Вялікага Княства Літоўскага — «Статут 1588 года», галоўны закон ВКЛ. Чытаць падрабязней Чытаць падрабязней без VPN
#dissidentby Сёння свет адзначае Міжнародны дзень памяці ахвяраў Галакосту. У гэты дзень у 1945 год…
#dissidentby Сёння свет адзначае Міжнародны дзень памяці ахвяраў Галакосту. У гэты дзень у 1945 годзе быў вызвалены лагер смерці Аўшвіц-Біркенаў, дзе за гады Другой сусветнай вайны загінулі мільёны людзей. Гэта дата нагадвае нам пра жудасны боль, які перажылі ахвяры нацысцкай палітыкі генацыду. Разважаючы пра трагічныя ўрокі мінулага, мы не можам забыцца на сучасныя прыклады рэпрэсій […]
Сёння беларусы па ўсім свеце выйшлі супраць пацучынага карнавалу. Нашы актывісты наведалі акцыю ў Гд…
Сёння беларусы па ўсім свеце выйшлі супраць пацучынага карнавалу. Нашы актывісты наведалі акцыю ў Гданьску Дзякуй, беларусы Труймяста! Жыве Беларусь!(фота належыць суполцы беларусаў Труймяста і публікуецца з іх дазволу)
Масавая акцыя беларусаў сёння праходзіць у ВаршавеПратэстоўцы выступаюць супраць адсутнасці сапраўдн…
Масавая акцыя беларусаў сёння праходзіць у Варшаве Пратэстоўцы выступаюць супраць адсутнасці сапраўдных выбараў у Беларусі, гвалту і рэпрэсій на радзіме. Удзельнікі маршу разгарнулі вялізарны бел-чырвона-белы сцяг. Відэа: Люстэрка, Франак Вячорка, LRT
Сябры, а сёння сапраўды важная дата: 26 студзеня 1990 г беларуская мова набыла статус дзяржаўнай.***…
Сябры, а сёння сапраўды важная дата: 26 студзеня 1990 г беларуская мова набыла статус дзяржаўнай. **** Йду па Менску, нідзе сваёй мовы ня чую.Можа, сьцішана б’ецца пад сэрцам яна?Крывічам хочуць праўду падкінуць чужую,але ж праўда ў народа адвеку адна! За душою адныя мы маем багацьці,нашых продкаў сярмяжных ня зблытаць ні з кім.Гаварыце ж на мове, […]
Што ўсталяваць перад магчымым адключэннем інтэрнэту Праваабаронцы Human Constanta параілі ўсталява…
Што ўсталяваць перад магчымым адключэннем інтэрнэту Праваабаронцы Human Constanta параілі ўсталяваць: Psiphon Lantern – А тут пра яго падрабязна – А тут як ім карыстацца TOR Amnezia VPN VPN Generator Telegram — праз проксі Падрабязная інструкцыя…
Што ўсталяваць перад магчымым адключэннем інтэрнэту Праваабаронцы Human Constanta параілі ўсталяваць…
Што ўсталяваць перад магчымым адключэннем інтэрнэту Праваабаронцы Human Constanta параілі ўсталяваць: Psiphon Lantern – А тут пра яго падрабязна – А тут як ім карыстацца TOR Amnezia VPN VPN Generator Telegram — праз проксі Падрабязная інструкцыя, як падрыхтавацца да блакіроўкі, — на сайце «Вясны».
Пацуки – самыя смешныя жывёлы на гэтай планеце. Два з паловай месяцы рыхтавалі падстаўны канал, але …
Пацуки – самыя смешныя жывёлы на гэтай планеце. Два з паловай месяцы рыхтавалі падстаўны канал, але не дачакаліся дня “выбараў”. Што такое, неадкладна трэба падбадзёрыць вашага гаспадара?