Кажуць, чалавек, які часам блытае ядзерны чамадан з туалетным чамаданам, абяцае размясціць на тэрыторыі Беларусі ядзерную зброю. Асаблівага сэнсу ў гэтым няма, на аб’ектах, дзе раней захоўвалі ракеты, зараз вырошчваюць грыбы, а новыя аб’екты не будуюцца. Ці гэта блеф, ці не – цяжка адказаць. Хочацца ўзгадаць 90-я годы. Станіслаў Шушкевіч выкінуў з Беларусі ўсе ядзерныя […]
Навіны_суполак
Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.
У Дзяржынску карнікі пераследуюць людзей за вывешванне нацыянальных сцягоў, ноччу сцягі з’явіліся зноў
Ворша.Пінск. Мёры.Мазыр.Глыбокае.Сянно.Лепель.Івацэвічы.Мачулішчы.Мінск.Брэст. Полацк. Наваполацк.Гомель.Круглае. І зараз – Дзяржынск. Там карнікі пераследуюць як тэрарыстаў тых, хто вывесіў нашыя нацыянальныя сцягі. Нібыта побач са сцягам была ці то бомба, ці то муляж, ці то не побач са сцягам, ці ўвогуле нічога не было, але можна зладзіць хапун на некалькі дзён. Як жа пачварам пячэ ад беларускіх сцягоў! […]
Мітынг у Менску 2 красавіка 1996 года супраць «дня яднання» з Расіяй: успаміны Славаміра Адамовіча
2 красавіка 1996 года ў Менску адбыўся мітынг супраць „дня яднаньня“ Беларусі і Расеі. Вось што пісаў Славамір Адамовіч у сваёй кнізе “Турэмны дзённік” пра гэты дзень: “2 красавіка на подступах да расейскага пасольства некалькі соцень пераважна маладых людзей выказалі свой актыўны пратэст супраць анэксіі Беларусі пад выглядам так званага “дня яднаньня народаў Беларусі й […]
Улёткі з малюнкаў да Дня Волі — файлы для друку
Па просьбах чытачоў зрабілі ўлеткі з нашых старых малюнкаў. Таварыш маёр, час выставіць варту каля сметніцы ля ГАМ. Са святам вас, карацей кажучы. Жыве Беларусь! Файлы тут.
ААН абмяркоўвала расейскую ядзерную зброю ў Беларусі; каманда Ціханоўскай заручылася падтрымкай Вашынгтона
Кажуць, галоўны пацук некалькі гадзін запар гарадзіў глупства і нават прызнаўся, што на яго сініх пальцах ёсць кіпцюры. А што ў гэтым дзіўнага, дзе вы бачылі пацука без кіпцюроў? Тым часам адбылося пасяджэнне Рады бяспекі ААН па пытанні размяшчэння ў Беларусі расейскай ядзернай зброі, якое пачалося з абмеркавання звароту прэзідэнткі Святланы Ціханоўскай. Сама Святлана Георгіеўна, […]
Ларыса Геніюш — верш пра непахіснасць і беларускі дух
Кажуць, там пацукі змагаюцца з памяццю адной беларускай паэткі. Што ж, Ларыса Геніюш сама адкажа ім: Не згінай мяне, я не сагнуся,Не баюся ні страхаў, ні зла.Нездарма я з зямлі беларускайНепахіснай сасною ўзрасла.Напрасткі йду няходжанай сцежкаю,Мудрасць продкаў у гарачай крыві,Ні прад кім не схіляю паспешнаКрыху гордай сваёй галавы.Абмінаю ўсю набрыдзь, што вокал,Чалавечы мой блытае лёс.Гляджу […]
Чаму нашчадкі чэкістаў любяць тэму нацызму: паралелі НКУС і сучаснага рэжыму ў Беларусі
А вось чаму нашчадкі чэкістаў так любяць тэму нацызму? І лука разважаў, што не ўсё дрэнна было ў Германіі ў часы гітлера, і генпракурор швед няспынна шукае памерлых нацыстаў, і генацыд беларускага народа ім спаць не дае. А губазікі нават ганарацца, калі іх завуць гестапікамі – зразумела, хто іх ідэал. А можа, яны проста няшмат […]
105 гадоў Дня Волі: Андрэй Хадановіч віншуе беларусаў вершам
Беларусы, 105 гадоў таму мы ўпершыню здабылі сваю незалежнасць Гісторыя Беларусі – гэта гісторыя барацьбы за свабоду, якая працягваецца і па сённяшні дзень. Андрэй Хадановіч віншуе са святам сваім вершам: …Бо 25 сакавіказрынулі Саўрана з трона.Час пасьмяецца з дручка дурачкай назгулаў эскадрона. Можаш музыкаў у аўтазак,можаш фэйсбучных пісакаў.Кепскія нэрвы – фірмовы знакваладара аўтазакаў. Доўга шліфуецца […]
105 гадоў БНР: Ваўкавыск стварае орган тэрытарыяльнага самакіравання
105 год таму 25 сакавіка Рада БНР абвясціла незалежнасць. 73 гады пакут, барацьбы, голаду, рэпрэсій ніколі не забудзем. Памятаем сваю гісторыю, шануем сваю мову, культуру і традыцыі. І вось зноў здраднікі давялі Радзіму туды, дзе амаль няма святла, цеплыні і пяшчоты роднага слова. Расейскі бот адчувае сябе гаспадаром у нашай хаце. “Мы, жыхары горада Ваўкавыска […]
Суполка «Вязаныя берэты» віншуе беларусаў з Днём Волі
«Вязаныя берэты» віншуюць беларусаў з Днём Волі «Дзень Волі ўзнік 105 гадоў таму як свята свабоды і незалежнасці нашай краіны. З цягам часу ён стаў яшчэ і сімвалам пратэсту сумленных беларусаў. Мы, суполка пенсіянераў «Вязаныя берэты», віншуем беларусаў з гэтым цудоўным святам і жадаем нам усім адзінства, мужнасці і веры ў перамогу».