Той яшчэ быў год. Сацыёлагі кажуць, што ў грамадскай думцы нічога асабліва не змянілася. Але гэта не так. Мы змяніліся. Развучыліся плакаць, навучыліся ненавідзець – па-сапраўднаму ненавідзець. Шмат чаго зразумелі – пра сябе і іншых. Сталі мацнейшымі. А галоўнае – здаецца, мы нарэшце паважаем сябе і не азіраемся на меркаванні іншых. Цяжка са святочным настроем. […]
Навіны_суполак
Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.
Ужо сёння – навагодні зварот Святланы ЦіханоўскайДарагія беларусы і беларускі, глядзіце навагоднюю п…
Ужо сёння – навагодні зварот Святланы Ціханоўскай Дарагія беларусы і беларускі, глядзіце навагоднюю прамову беларускай лідаркі 31 снежня а 23:50 па мінскім часе. Сустракаем Новы год разам! https://youtu.be/TDL4CqT3l0E Навагодні зварот Святланы Ціханоўскай 2024 / Новогоднее обращение Светланы Тихановской Поўны тэкст звароту беларускай лідаркі: https://tsikhanouskaya.org/be/news/navagodni-zvarot-svyatlany-cixanouskaj-2024-pouny-tekst.html
Наваградак віншуе з надыходзячым Новым годам усіх вольных беларусаў!! У новым годзе хочацца пажадаць…
Наваградак віншуе з надыходзячым Новым годам усіх вольных беларусаў!! У новым годзе хочацца пажадаць нам усім трываласці, моцы, натхнення і нарэшце аб’яднацца #МыРазам
А вось святочныя агенчыкі з Вільні, Варшавы, Вроцлава і Гданьска ад чытачоў. Прыгажосць! Аднойчы і м…
А вось святочныя агенчыкі з Вільні, Варшавы, Вроцлава і Гданьска ад чытачоў. Прыгажосць! Аднойчы і мы будзем разам так святкаваць – без аўтазакаў і расейскай папсы, а ў пачуцці свабоды, бяспекі і з прадчуваннем калядных цудаў. Дзякуй, сябрыПадзяліцца святочным настроем можна тут: @SemChizei_bot Жыве Беларусь!
30 снежня 1976 года нарадзіўся беларускі дзяч і палітзвянолены Павел Севярынец. Яго прыклад вельмі в…
30 снежня 1976 года нарадзіўся беларускі дзяч і палітзвянолены Павел Севярынец. Яго прыклад вельмі варты ўвагі, таму што паказвае, што ёсць сярод беларусаў прынцыповыя людзі, якія не цураюцца роднай культуры, у тым ліку мовы ды не баяцца гучна асуджаць камунізм і савецкі таталітарызм, ад якога растуць карані неасавецкага лукашэнкаўскага аўтарытарызму. І яшчэ Павал Севярынец, як […]
Вось трапіліся на вочы чарговыя вынікі апытання грамадскага меркавання ў Беларусі. Ну і там 25% ні…
Вось трапіліся на вочы чарговыя вынікі апытання грамадскага меркавання ў Беларусі. Ну і там 25% нібыта за луку, 20% супраць, а астатнія – хатаскрайнікі. Але вынікі – гэта не цікава. Цікава, як гэтая апытанка праходзіла. Па тэлефоне! Уявіце: тэлефануе вам незразумела хто з пытаннямі ў стылі таварыша маёра. А вы яму: “Так, супраць лукі, за […]
Вясна апублікавала інтэрв’ю з Аляксандрам Антанюком, былым следчым, асуджаным па справе карагодаў….
Вясна апублікавала інтэрв’ю з Аляксандрам Антанюком, былым следчым, асуджаным па справе карагодаў. І вось адзін момант там зачапіў. Справу вёў яго аднакурснік. Калі Аляксандар запытаў у былога прыяцеля: “Ты сапраўды лічыш мяне злачынцам?”, той адказаў: “Ты ж сам усё разумееш.” Якая ж ёмістая фраза, якая зручная! І кожны з нас чуў яе калісьці. Але як […]
У новым нумары нашай газеты можна знайсці крышачку святочнага настрою. Не забывайцеся дзяліцца навін…
У новым нумары нашай газеты можна знайсці крышачку святочнага настрою. Не забывайцеся дзяліцца навінамі з суседзямі.
Нашы чыжыкі з розных гарадоў Еўропы віншуюць беларусаў з Калядамі. Мы жадаем, каб усе, хто зараз не …
Нашы чыжыкі з розных гарадоў Еўропы віншуюць беларусаў з Калядамі. Мы жадаем, каб усе, хто зараз не можа сустрэць святы разам з сябрамі і сям’ёй, хутчэй вярнуліся дадому. Бо сапраўднае свята – гэта калі родныя людзі побач. Дарэчы, сябры, калі вы зараз у свабоднай краіне – дасылайце фота вашых ялінак у наш бот @SemChizei_bot . […]
Сілавікі затрымалі супрацоўнікаў Музею традыцыйнай культуры БраславаУ дамах усіх супрацоўнікаў быў п…
Сілавікі затрымалі супрацоўнікаў Музею традыцыйнай культуры Браслава У дамах усіх супрацоўнікаў быў праведзены «дасканалы ператрус». Адбылося гэта 22 снежня. @belsat стала вядома, што сярод затрыманых — загадчыца музею Элеанора Зінкевіч, ейны муж, а таксама іншыя супрацоўнікі ўстановы. Падчас ператрусу знайшлі кнігі па гісторыі Беларусі і стары дакумент з пячаткай, на якой выяўленая «Пагоня». Хроніка палітычнага […]