Сёння дзень народзінаў Ігара Лосіка. У такія дні хочацца ўзгадваць поспехі і шчаслівыя моманты чалавека: як твітар з жартамі пра беларускую рэчаіснасць вырас у сапраўднае смі, а юнацкае каханне – у неверагондна моцную сям’ю. Але часцей узгадваюць, што Ігар і яго жонка Дар’я – палітвязні. Мы хацелі б пажадаць Ігару сіл, здароўя і свабоды. Мы […]
Навіны_суполак
Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.
На шклозаводзе «Нёман» у Бярозаўцы пятая за 9 месяцаў аблава з затрыманнямі
На шклозаводзе “Нёман”, што ў Бярозаўцы, адбылася ўжо пятая за апошнія дзевяць месяцаў аблава. Кожны раз – з затрыманнямі. Гэтая навіна, здаецца, патанула сярод іншых навін з нашай краіны для жыцця. Але. Уявіце. Маленькі горад, 10 тысяч чалавек. Адно прадпрыемства. І кожныя 2 месяцы затрыманні. Мянты, вядома ж, самі не з Бярозаўкі, едуць на паляванне […]
На Радаўніцу людзі ўшаноўваюць памяць продкаў на могілках і змагаюцца за гісторыю Беларусі
На Радаўніцу людзі прыходзяць на могілкі, каб узгадаць продкаў, родных і сяброў, што пайшлі з жыцця. Так сталася, што могілкі ў нашай культуры – гэта сімвал памяці і любові, а таксама пашаны для мінулага. Дзяржава не ведае ні любові, ні пашаны. Польскія пахаванні знішчаюцца па ўсёй краіне, крыжы ў Курапатах ламаюць “невядомыя” вандалы. Наш герой […]
Наталлю Крук судзяць за маршы і заклікі да санкцый у Беларусі
Наталлю Крук судзяць за маршы і заклікі да санкцый. Калі Наталлю затрымалі, пакаяльнае відэа з ёю паспрабаваў зрабіць азаронак. Але відэа не атрымалася – жанчына на ім проста сядзіць моўчкі. Ведаеце, азаронак – адзін з самых брыдкіх персанажаў пацучынага цырку. Няздатны і варты жалю нават па мерках прапагандыстаў, не ўмее нічога, не мае аніякай рэальнай […]
Беларусы за два тыдні сабралі 15 тысяч еўра для падтрымкі сям’і прапаведніка Сергія Мельянца
Беларусы за два тыдні назбіралі 15 тысяч еўра для падтрымкі шматдзетнай сям’і хрысціянскага прапаведніка Сергія МельянцаЧарговы натхняльны прыклад беларускай салідарнасці. https://nashaniva.com/342512 Без VPN — па гэтай спасылцы.
Суполка беларускіх пенсіянерак патрабуе вызваліць палітвязняў і спыніць катаванні
Хто б мог падумаць, што пераможцы фашызму самі стануць падобныя да фашыстаў. Рэжым забівае і катуе людзей, губіць нашу краіну. Мы, суполка беларускіх пенсіянерак “Вязаныя берэты”, патрабуем вызваліць усіх палітвязняў і даць людзям у Беларусі дыхаць! #МыРазам
Пакуль свет узгадваў загінулых, нашчадкі чэкістаў святкавалі і хавалі архівы
Пакуль у свеце ўзгадвалі мільёны загінулых, нашчадкі чэкістаў святкавалі. Пакуль у свеце расследвалі ваенныя злачынствы, нашчадкі чэкістаў хавалі архівы. Пакуль у свеце казалі “ніколі зноў”, нашчадкі чэкістаў адказвалі “можам паўтарыць”. І паўтарылі. Прапаганду нянавісці, масавыя забойствы, генацыд. Дадалі і тое, да чаго гітлер і нацысты не дадумаліся: скрадзеныя ўнітазы, партрэты “дзядоў” на палках і туалетны […]
Год таму ў віцебскай калоніі памёр палітзняволены Мікалай Клімовіч
Год таму ў калоніі памёр палітзняволены Мікалай Клімовіч7 траўня 2023 году ў віцебскай калоніі № 3 памёр 61-гадовы палітзняволены блогер і грамадскі актывіст з Пінска Мікалай Клімовіч. Яго асудзілі да года калоніі за рэакцыю ў «Аднакласніках» на карыкатуру на Лукашэнку. Справу палітвязня разглядаў суддзя Андрэй Бычыла, дзяржабвінавачванне падтрымліваў Ілля Гузарэвіч. Мужчына меў інваліднасць II групы […]
Сёння спаўняецца 25 гадоў з дня знікнення і забойства Юрыя Захаранкі
Сёння спаўняецца 25 гадоў, як быў забіты Юрый ЗахаранкаБылы міністр унутраных спраў Беларусі генерал Юрый Захаранка бясследна знік 7 мая 1999 года. На той момант яму было 47 гадоў. https://nashaniva.com/342295 Без VPN — па гэтай спасылцы.
7 траўня 1999 года знік Юрый Захаранка, злачынства будзе раскрыта і забойцы пакараны
7 траўня 1999 г знік Юрый Захаранка. Аднойчы гэта злачынства будзе раскрыта. Забойцы будуць пакараныя. Мы памятаем усіх ахвяраў рэжыму.