Запрашаюць далучыцца да 3 курсаў, створаных для розных этапаў бізнесу : пошуку ідэі, стварэння новага прадукта і кіравання ім. Вы можаце выбраць адзін з курсаў або прайсці ўсё, рухаючыся паэтапна ад ацэнкі ідэі да выхаду на рынак і маштабавання.
Для выпускніц любой часткі анлайн-курса Product Lab арганізатары падрыхтавалі асаблівую праграму – Summer Product Camp. Гэта месяц інтэнсіўнай працы над вашай ідэяй прадукта. Праграма складаецца з дзвюх частак: штотыднёвых сустрэч у фармаце трэкінгу і індывідуальных кансультацый з эксперткамі па вашым запытам, звязаным з прадуктам.