Ragtag Film Society – віртуальная #арт–#рэзідэнцыя і інсталяцыя на кінафестывалі True/False Film Fest у #ЗША
Для каго:#творцы розных дысцыплін. Калі: лістапад – снежань. Запрашаюць творцаў на віртуальную мастацкую рэзідэнцыю, вынікам якой стануць персанальныя інсталяцыі на нетрадыцыйныях кінапляцоўках па ўсім горадзе Калумбія. Тэма – «увесь час». Творцам не абавязкова прысутнічаць асабіста, аднак прыехаць на фестываль можна. Адабраныя ўдзельнікі будуць сустракацца анлайн кожны тыдзень пад кіраўніцтвам куратараў.
Арганізатары прапануюць: – штотыднёвыя анлайн-сесіі – выставу/інсталяцыю падчас фестывалю – стыпендыю 1000 USD за кожную мастацкую інсталяцыю – выдаткі на даставу, праезд або матэрыялы да 500 USD – пропуск на фестываль.