Нямецкая служба акадэмічных абменаў DAAD запрашае да ўдзелу ў стыпендыяльнай праграме «Hilde Domin-Programm» на зімовы семестр 2025-2026 года ў #Германія
Для каго: студэнты_кі і дактаранты_кі, якім у іх краіне паходжання фармальна альбо фактычна адмаўляюць у праве на адукацыю з-за іх этнічнай, сексуальнай, гендэрнай ці рэлігійнай ідэнтычнасці і/або іх палітычнай, грамадзянскай актыўнасці. Калі: зімовы семестр 2025-2026.
Трэба ўлічваць наступныя крытэрыі: – вы павінны быць паўналетнімі на момант намінацыі – апошняя ўніверсітэцкая ступень не павінна быць атрыманая больш за два гады таму – вы павінны знаходзіцца па-за межамі ЕС.
Працэс падачы заяўкі: – запоўніце анлайн-форму для першаснай верыфікацыі – пасля верыфікацыі ваша кандыдатура будзе перададзена ў DAAD – калі заяўка пройдзе на наступны этап, з вамі звяжацца прадстаўнік DAAD.