Запрашаюць людзей розных творчых і даследчых прафесій, у тым ліку актывістаў, юрыстаў, праваабаронцаў і г.д., якія працуюць над прасоўваннем правоў чалавека і дэмакратыі ва ўсім свеце. Shelter City прапануе часовае пражыванне ў 14 гарадах Нідэрландаў, дзе можна аднавіць сілы і атрымаць індывідуальную падтрымку. Чакаецца, што пасля заканчэння рэзідэнты вернуцца з новымі інструментамі і энергіяй у свае краіны.