Летняя школа Амбасадараў лічбавых навыкаў ад Digital Skills Coalition Belarus (дэдлайн заўтра!)Калі…

Летняя школа Амбасадараў лічбавых навыкаў ад Digital Skills Coalition Belarus (дэдлайн заўтра!)

Калі: жнівень-верасень 2024.

Якія #digital навыкі маюцца на ўвазе?
– Супрацьстаянне дэзінфармацыі і контрпрапаганда
– Лічбавая бяспека і канфідэнцыяльнасць
– Стварэнне і прасоўванне кантэнту для розных інклюзіўных груп.

Курс для вас, калі вы:
⁃ лідар/_ка лічбавых змен,
⁃ прадстаўляеце пэўную грамадскую арганізацыю/ініцыятыву/супольнасць,
⁃ хочаце прапампаваць свае веды па названых лічбавых навыках,
⁃ ! гатовы падзяліцца новымі ведамі ў сваіх арганізацыях/ініцыятывах/супольнасцях.

Тэмы курса

1. Супрацьстаянне дэзінфармацыі і контрпрапаганда. Prebunking
⁃ Што такое «дэзінфармацыя», «маніпуляцыя» і «фэйкавыя навіны» і як яны з’явіліся
⁃ Віды дэзінфармацыі і зразумееце, як яна распаўсюджваецца
⁃ Крытычная ацэнка навінаў і інфаплыняў
⁃ Стратэгіі і метады барацьбы з дэзінфармацыяй у жыцці.

2. Лічбавая бяспека і канфідэнцыяльнасць
⁃ Якія лічбавыя рашэнні абраць для абароны ад пагроз
⁃ Як гарантаваць бяспеку свайго жыцця і працы ў Беларусі
⁃ Бяспечная камунікацыя і надзейнае шыфраванне
⁃ Прылады бяспекі.

3. Стварэнне і прасоўванне кантэнту для розных інклюзіўных груп
⁃ Асноўныя правілы сторытэлінга і мантажу
⁃ Як знайсці сваю нішу і аналізаваць канкурэнтаў
⁃ Як ствараць круты кантэнт з мінімальнымі выдаткамі
⁃ Прасоўванне кантэнту на розных платформах.

У ліку экспертаў: Арцём Прыпісноў, Марына Сакалова, Мікалай Кванталіяні.

У праграме:
⁃ 4 семінары ў Zoom + хатнія заданні
⁃ Індывідуальныя ментарскія сустрэчы.

Для ўдзельнікаў з Беларусі будуць прыняты дадатковыя меры па забеспячэнні бяспекі і ананімнасці пасля верыфікацыі.

Тыя, хто паспяхова завершаць #курс, будуць запрошаныя на 3-дзённы афлайн #трэнінг прасунутага ўзроўню, у Варшаве ці Вільнюсе ў верасні.

Ддл: 10 жніўня.

Зарэгістравацца.
Даведацца больш.

#грамадскія_праекты #НДА #актывізм #бяспека