Тэма конкурсу – «Сваё месца». Поле для інтэрпрэтацый і аўтарскага выказвання вельмі шырокае, тэма ўключае ўсе ўзроўні, ад фізічнай прасторы і сацыяльнага асяроддзя, да ўнутранага адчування сябе ў свеце.
Пераможцы атрымаюць: – фотапраект пераможцы (1 месца ў адкрытай намінацыі) будзе прадстаўлены на выставе ў Вільні – фотапраекты, якія занялі 1, 2 і 3 месца ў адкрытай намінацыі, увойдуць у выніковы зін PhotoArtDoc 2024 – у анлайн-галерэі фестывалю PhotoArtDoc і на інфармацыйных рэсурсах партнёраў будуць прадстаўлены фотапраекты, якія занялі 1, 2 і 3 месца ў адкрытай намінацыі.