Хакатон RETHINK – гэта фінал акселератара LAB35, дзе каманды лепшых ментарак і ментараў, а таксама экспертак і экспертаў у сферы стварэння, планавання, рэалізацыі і прасоўвання праектаў дапамагалі важным праектам на шляху да рэалізацыі. Каманды навучыліся працаваць з устойлівасцю праекта, выбіраць прыярытэты, ствараць брэнд і выбудоўваць камунікацыі, знаходзіць рэсурсы. Надышоў час трохдзённага хакатона, дзе каманды фінальна пратэстуюць і дапрацуюць праекты перад перазагрузкай.
Тэмы праектаў: – адукацыя і кар’ера – #медыя – культура і #мастацтва – сацыяльныя праекты
У кожнай катэгорыі будзе абраны адзін праект-пераможца.