Хочаце унесці ўклад у стварэнне будучыні Беларусі? Марыце пра тое, каб ваша ідэя мела ўплыў на беларускае грамадства? Тады далучайцеся да Школы медыяактывізму.
Вас чакае 10 гадзін інтэнсіўных анлайн-сесій, дзе вы даведаецеся: Як трансфармаваць ідэю ў праект? Як вызначыць і прыцягнуць мэтавую аўдыторыю? Як працуюць сацыяльныя сеткі (TikTok, Instagram)? Як прымяняць праектны падыход для стварэння кантэнту? Як заставацца матываван_ай і не дапусціць выгарання? Дзе знайсці рэсурсы для рэалізацыі сваіх задумак?
Што вы атрымаеце: Практычныя веды ад вопытных экспертак і экспертаў; Падтрымку ад каманды «Годна» на кожным этапе; Магчымасць рэалізаваць свой уласны праект і зрабіць уплыў на беларускую супольнасць.