Адразу два валанцёрскія праекты ў горадзе Рымніку-Вылча ў Румыніі Хутка дэдлайн! Валанцёры абодвух праектаў будуць ладзіць розныя мерапрыемствы, семінары, майстар-класы для дзяцей і падлеткаў. У адным з праектаў будуць выкарыстоўваць такія дысцыпліны, як #малюнак, #музыка, #танец, #фатаграфія, тэатр як інструмент для размовы аб актуальных сацыяльных праблемах. У другім праекце валанцёры будуць арганізоўваць інтэрактыўныя гульні: дэбаты, камандныя спаборніцтвы, мазгавы штурм, ролевыя гульні. Умовы: Арганізацыі аплачваюць пражыванне, харчаванне, пералёт, візу, страхоўку. Неабходна мець як мінімум базавы ўзровень англійскай мовы.