Poster Triennial Trnava (TPT) 2022 – 11-ая эдыцыя міжнароднага конкурсу #мастацтва плакатаў, вынікам…

Poster Triennial Trnava (TPT) 2022 – 11-ая эдыцыя міжнароднага конкурсу #мастацтва плакатаў, вынікам якога з’яўляецца выстава фіналістаў і іншыя мерапрыемствы. TPT – прызнаная ў свеце і прэстыжная падзея з моцным складам журы і вялікім наборам намінацый. Падаць працу можна на вольную тэматыку, афішы культурных падзей. Дадатковая катэгорыя на 2022 – «кантакт», якая падкрэслівае неабходнасць кантакту, асабліва ў перыяд распаўсюджвання пандэміі.

Для каго:
#дызайнеры, #мастакі, студэнты мастацкіх факультэтаў.
Арганізатары: галерэя Яна Канярка ў Трнаве, а сёлета – і Славацкі цэнтр дызайну і Акадэмія выяўленчага мастацтва ў Браціславе. Выставы плакатаў адбудуцца на шэрагу выставачных пляцовак у Трнаве і Браціславе.
Ддл: 28.02.22
Дэталі конкурсу і падача заяўкі

#конкурс #фестываль #плакат #графічны_дызайн