HIER & JETZT:Connections (#Берлін) запрашае на праграму рэзідэнцый і абмену для мастакоў у выгнанні
Ініцыятыва HIER & JETZT:Connections вызначае выгнанне як міжвольную страту сацыяльнага кантэксту і працоўнага асяроддзя ў краіне паходжання на нявызначаны перыяд часу. Для каго: #мастакі, якія жывуць у Берліне (альбо гатовыя самастойна забяспечыць сабе жытло). Групавыя заяўкі вітаюцца. Прадастаўляецца: – студыя для для мастацкай вытворчасці – 500 еўра на вытворчыя выдаткі.
Паспяховыя кандыдаты запрашаюцца на працу ў B.L.O. Атэлье ў Берліне на працягу трох месяцаў. Праект дапаўняецца серыяй лекцый, майстар-класаў і дыскусій, якія праводзяць мастакі, эксперты і даследчыкі, каб стварыць прастору для дыялогу, узаемнага навучання і разумення. Ддл: 13.02.2022 Сайт праграмы і заяўка