Міжнародная праграма рэзідэнцый ад ISCP, Нью-Йорк, #ЗША
International Studio & Curatorial Program запрашае творцаў з любых краін свету падаць заяўкі на рэзідэнцыю працягласцю 3-12 месяцаў у 2022-2023 гг. Для каго: #мастакі 18+ шырокага кола жанраў.
Прадстаўляецца: ⁃ працоўная студыя, матэрыялы; ⁃ стыпендыя каля 2500 USD/месяц (пралічваецца індывідуальна); ⁃ шчыльны нэтворкінг; ⁃ дапамога з атрыманнем візы ў ЗША.
Важна! Праграма патрабуе дэтальнасці ў падрыхтоўцы дакументаў і праактыўнасці ў пошуку жылля ў Нью-Йорку і папярэдніх падлікаў выдаткаў, звязаных з паездкай, аднак дзеля пацверджаных удзельнікаў арганізатары займаюцца фандрайзінгам сярод вялікай сеткі сваіх партнёраў і спонсараў.
Ддл: адкрыты Падрабязная інфармацыя – на сайце праграмы.