Вы хацелі б пашырыць свае навыкі ў міжнародных культурных сувязях і мець зносіны з культурнымі і творчымі практыкамі па ўсім свеце? Праграма глабальных культурных сувязяў (The Global Cultural Relations Programme / GCRP) – гэта добрая магчымасць для людзей, якія працуюць у культурным і творчым сектарах, пастаянна павышаць прафесійныя навыкі і пашыраць веды, будаваць сваю міжнародную сетку кантактаў і мець падтрымку для ўдзелу ў міжнародных культурных сувязях.
У гэтым годзе форум і #трэнінг GCRP пройдзе ў Стамбуле 10 – 13 траўня. Будзе запрошана 40 спецыялістаў з дзяржаўных/грамадскіх арганізацый і творчых прадпрымальнікаў. Прадастаўляецца: праезд, пражыванне і любыя выдаткі, звязаныя з праграмай падчас паездкі.
Для каго: * #культменеджары#прадзюсары#культдзеячы шырокага кола * 25-39 год * 3+ гады досведу ў міжнародным супрацоўніцтве. Працоўная мова – англ. Ддл: 1 траўня 2022 Больш – тут