Прымае заяўкі ALC, міжнародны фестываль відэа-арту, #Іспанія
Усе выбраныя відэа будуць паказаны ў MACA (Музей сучаснага мастацтва ў Алідантэ) гэтай вясной, яны таксама ўвойдуць у калекцыю відэамастацтва Культурнага цэнтра Лас Сігаррэрас. Кароткая падборка з 15 відэаролікаў атрымае адмысловую ўзнагароду ад куратара Санці Дэльгада.
Правілы і ўмовы: – толькі творы відэамастацтва. Любыя мастацкія фільмы, відэакліпы і дакументальныя фільмы НЕ ПРЫМАЮЦЦА; – максімум 2 працы; – толькі аднаканальныя, працягласцю не больш за 10 хв (ёсць і іншыя тэхнічныя параметры); – зробленыя не раней за 2020 год.