Міжнародная летняя #школа для маладых артыстаў ад Саюза тэатральных дзеячоў Расіі
Гэта інтэнсіўны месячны адукацыйны #курс ад лепшых спецыялістаў краіны з рэпетыцыямі і паказамі выніковых спектакляў.
Дзе: Дом творчасці СТДз РФ «Звянігарад».
Калі: 1-29 чэрвеня 2022.
Мастацкі кіраўнік: старшыня СТД РФ, народны артыст Расіі Аляксандр Калягін.
Умовы: – узрост да 35 гадоў; – валоданне руск. мовай; – прафесійная акторская адукацыя, – QR-код або сертыфікат аб вакцынацыі. Для ўдзелу неабходна зняць творчае відэа.
Фінансавыя ўмовы: – бясплатнае навучанне, – пакрыццё выдаткаў на пражыванне і харчаванне на базе Дома творчасці, – трансфер Масква-Звянігарад-Масква. Праезд, медыцынская страхоўка і віза – за кошт удзельнікаў.