Праграма міжнароднага абмену для моладзі 18–35 год «MEET UP!», #Германія
Гэта адкрыты #конкурс на фінансаванне ад Міністэрства замежных справаў Германіі і Фонда EVZ – для тых, хто хоча рэалізаваць #праект, скіраваны на змены ў грамадстве.
Магчымыя тэмы: – правы чалавека, – моладзь і грамадзянскі ўдзел, – клімат.
Для фонда важна, каб былі закранутыя тэмы гісторыі Другой сусветнай вайны, Халакоста або культуры памяці.
Што прапануюць: – да 1 000 EUR на рэалізацыю мясцовых, нацыянальных і транснацыянальных праектаў.
Можна ўдзельнічаць індывідуальна, з партнёрам/партнёркай або ў групе да 5 чалавек.