Беларусаў, чыя прафесійная дзейнасць звязана з Еўразвязам, запрашаюць да ўдзелу ў Праграме візітаў Еўрапейскага саюза (EUVP) у 2023 годзе.
Для каго: беларускія #праваабаронцы, #эколагі, #журналісты, прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці. Перавага аддаецца кандыдат(к)ам ва ўзросце ад 25 да 35 гадоў, якія валодаюць англійскай або французскай мовамі.
У якасці гасцей Еўрапейскай камісіі і Еўрапейскага парламента ўдзельнікаў запросяць ў паездку ў Брусель (у некаторых выпадках таксама ў Страсбург) працягласцю ад 5 да 8 дзён паводле праграмы сустрэчаў, складзенай з улікам іх прафесійных інтарэсаў.