Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт запрашае на віртуальны дзень магістра, #Літва
Калі: 10 красавіка з 11:00 да 15:00 па мінскім часе.
Гэта інфармацыйная онлайн-сустрэча для студэнтаў старэйшых курсаў універсітэтаў, асоб з вышэйшай адукацыяй і ўсіх зацікаўленых у атрыманні магістарскай адукацыі.
На мерапрыемстве вы: – пазнаёміцеся з магістарскімі праграмамі ЕГУ, іх выкладчыкамі і асаблівасцямі навучальных планаў, – даведаецеся, якія навуковыя і прафесійныя перспектывы ёсць у магістрантаў, – даведаецеся пра даступныя праграмы міжнароднага абмену.