Belarus Beehive: #конкурс_грантаў + анлайн-трэнінгі для грамадскіх актывістаўBelarus Beehive – вялік…
Belarus Beehive – вялікая праграма падтрымкі беларускім грамадскім і культурніцкім арганізацыям і ініцытвам, якая паступова анансуе дасяжныя опцыі. На дадзены момант:
1⃣Працягвае дзейнічаць праграма грантаў, якая, у сваю чаргу, мае 2 асноўныя тэматычныя кірункі: 
а) падтрымка грамадзянскіх ініцыятываў і арганізацый грамадзянскай супольнасці;
б) журналістыка расследванняў. 
Прафесійныя сферы ў першым кірунку:  • адукацыя,• культура,• мясцовае самакіраванне,• прафсаюзы і працоўныя стасункі,• журналістыка раследаванняў,• падтрыманне кааліцыяў.
Працягласць праектаў: 3-12 месяцаў. 
Прымальны бюджэт: 5000 – 60 000 EUR. 
Тыповы дыяпазон зацверджаных бюджэтаў складае 10 – 25K EUR, на які камісія і раіць арыентавацца. 
2⃣Запускаеца адукацыйная праграма
Першы анлайн-трэнінг мае тэму: «Кіраванне праектамі: Уводны курс» і ставіць сваёй задачай даць базавыя веды па праектным менеджменце. 
13 красавіка 2022 г., 
9.00 – 16.30 (GMT+3)
Лектар: Вітаўтас Пугачоўскіс (Віленскі ўніверсітэт)
Платформа: Zoom
Працоўная мова: руская.
Форма рэгістрацыі
#праект #грамадскія_праекты