У 2022 годзе Фонд грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства (ФГС УП), які фінансуецца ЕЗ, прадаставіць «стыпендыі салідарнасці» на праекты, так ці інакш звязаныя з вайной ва Украіне.
Праектныя прапановы павінны быць скіраваныя на: ⁃ падтрымку ўкраінскіх бежанцаў і ўкраінскіх грамадзянскіх актывістаў, ⁃ барацьбу з парушэннямі правоў чалавека, ⁃ збор доказаў парушэнняў у гэтай сферы для правядзення ў будучыні расследаванняў, ⁃ супрацьдзеянне дэзінфармацыі аб крызісе і бежанцах.
Для каго: грамадскія #актывісты ці прадстаўнікі арганізацый грамадзянскай супольнасці з Азербайджана, Арменіі, Беларусі, Грузіі і Малдовы.
Памер гранту можа складаць да 5 000 EUR.
Ддл: 31 снежня Заяўку можна падаць у любы час у электронным фармаце, іх будуць ацэньваць на рэгулярнай аснове.