#StandWithUkraine: гранты для актывістаў грамадзянскай супольнасціУ 2022 годзе Фонд грамадзянскай су…

#StandWithUkraine: гранты для актывістаў грамадзянскай супольнасці

У 2022 годзе Фонд грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства (ФГС УП), які фінансуецца ЕЗ, прадаставіць «стыпендыі салідарнасці» на праекты, так ці інакш звязаныя з вайной ва Украіне.

Праектныя прапановы павінны быць скіраваныя на:
⁃ падтрымку ўкраінскіх бежанцаў і ўкраінскіх грамадзянскіх актывістаў,
⁃ барацьбу з парушэннямі правоў чалавека,
⁃ збор доказаў парушэнняў у гэтай сферы для правядзення ў будучыні расследаванняў,
⁃ супрацьдзеянне дэзінфармацыі аб крызісе і бежанцах.

Для каго: грамадскія #актывісты ці прадстаўнікі арганізацый грамадзянскай супольнасці з Азербайджана, Арменіі, Беларусі, Грузіі і Малдовы.

Памер гранту можа складаць да 5 000 EUR.

Ддл: 31 снежня
Заяўку можна падаць у любы час у электронным фармаце, іх будуць ацэньваць на рэгулярнай аснове.

Даведацца больш і падаць заяўку

#грант #конкурс_грантаў #грамадскія_праекты