#стыпендыя Steirischer Herbst у Грацы,
#Аўстрыя Для каго: #даследчыкіІдэя стыпендыі палягае ў тым, каб
даследваць архіўныя рэсурсы аднайменнага штогадовага фестываля, які дасюль праходзіць ад 1968 года.
Стыпендыя заахвочвае наватарскія навуковыя, творчыя і міждысцыплінарныя даследванні практыкі і гісторыі, новыя погляды і чытанні спадчыны фестывалю.
Падчас праграмы неабходна падрыхтаваць працу для публікацыі на сайце. Працэс і вынікі можна абмяркоўваць з каардынатарам.
Падтрымка:– стыпендыя 1 500 EUR/мес.,
– дапамога на пражыццё да 500 EUR/мес.,
– аплочваецца паездка ў Грац і перасоўванні па горадзе падчас праграмы.
Што падрыхтаваць:– апісанне праекта,
– CV са спасылкамі на публікацыі.
Ддл: 31 траўня.
Падрабязней#даследванні #міждысцыплінарныя_праекты #гісторыя