#рэзідэнцыяCitofonare PimOff для падтрымкі танцавальных праектаў, якія яшчэ не былі прэзентаваныя, #Італія
Культурная асацыяцыя Pim Spazio Scenico у міланскім тэатры PimOff падтрымае ваш праект у межах рэзідэнцыі і ў зручным фармаце, які вырашаецца індывідуальна.
Прымаюцца толькі праекты, якія яшчэ не былі прэзентаваныя на публіцы. У канцы рэзідэнцыі неабходна прадставіць папярэдні прагляд, урывак ці яго даследванне.
Прапануюць: – рэпетыцыйную студыю, – пражыванне, – фінансавую падтрымку да 3 000 EUR, – тэхнічнае кансультаванне, – арганізацыйную, камунікацыйную, фота- і відэападтрымку.
Выдаткі на транспарт, ежу і візу не кампенсуюцца.
Што падрыхтаваць: – біяграфія, – навучальны план, – спасылкі на папярэднія працы, – сціслае апісанне праекта, – спасылка на відэролік(і) пра праект, – стан праекта зараз і план па яго рэалізацыі, – план рэзідэнцыі (эканамічны, тэхнічны, даследчы).