Магчымасць патрапіць у Акадэмію Морыцбургскага фестываля, #Германія
Калі: 1-15 траўня і 8-15 красавіка. Для каго:#студэнты – #музыкі ад 16 да 26 год, па спецыялізацыі струны, духавыя (акрамя трамбона і трубы), літаўры, фартэпіяна (толькі на жнівень).
Адабраныя ўдзельнікі(-цы) стануць часткай міжнароднага Аркестра Морыцбургскага фестываля пад кіраўніцтвам галоўнага дырыжора Жозепа Кабалье Даменека. Акрамя аркестравай працы ва ўсіх музыкаў будзе магчымасць выступаць у розных ансамблях камернай музыкі.
У жніўні музыкі выступяць у межах Морыцбургскага фестываля і ў турне.
У кастрычніку вас запросяць прыняць удзел у канцэрце аркестра ў Kulturpalast Dresden і ў выпуску CD.
Прадастаўляюць: – поўны пансіён і пражыванне, – заняткі па камернай музыцы, – кампенсацыя транспартных выдаткаў (сума залежыць ад краіны адпраўлення).