Нагадаем пра праграму Artists at Risk («Творцы пад пагрозай»), якая займаецца пытаннямі правоў чалавека і мастацтва. Сеткавая арганізацыя дапамагае мастакам, якія знаходзяцца ў палітычнай рызыцы і ратуюцца ад вайны. Artists at Risk стала надае ўвагу сітуацыі, у якой знаходзяцца #творцы і #культдзеячы не толькі з Украіны, а таксама і ў Беларусі і Расеі ў сённяшніх умовах.
Калі вы трапілі пад пераслед ці палітычныя рэпрэсіі і маеце патрэбу ў тэрміновым перасяленні і размяшчэнні, папрасіць дапамогу можна па гэтай спасылцы. Прадумайце праект, якім зможаце займацца некалькі месяцаў. Email, калі ў вас ёсць якія-небудзь пытанні ці асцярогі: [email protected].
Сюды могуць падаць заяўку ўсе практыкуючыя #мастакі з Украіны, або мастакі, якія маюць/мелі там пастаяннае жыхарства (у тым ліку #куратары, #крытыкі, тэарэтыкі) для часовага размяшчэння. Калі вы яшчэ ва Украіне, паглядзіце гэтую спасылку