Нагадаем пра праграму Artists at Risk («Творцы пад пагрозай»), якая займаецца пытаннямі правоў чалав…

Нагадаем пра праграму Artists at Risk («Творцы пад пагрозай»), якая займаецца пытаннямі правоў чалавека і мастацтва. Сеткавая арганізацыя дапамагае мастакам, якія знаходзяцца ў палітычнай рызыцы і ратуюцца ад вайны.

Artist
s at Risk стала надае ўвагу сітуацыі, у якой знаходзяцца #творцы і #культдзеячы не толькі з Украіны, а таксама і ў Беларусі і Расеі ў сённяшніх умовах.

Калі вы трапілі пад пераслед ці палітычныя рэпрэсіі і маеце патрэбу ў тэрміновым перасяленні і размяшчэнні, папрасіць дапамогу можна па гэтай спасылцы. Прадумайце праект, якім зможаце займацца некалькі месяцаў.
Email, калі ў вас ёсць якія-небудзь пытанні ці асцярогі: [email protected].

Сюды могуць падаць заяўку ўсе практыкуючыя #мастакі з Украіны, або мастакі, якія маюць/мелі там пастаяннае жыхарства (у тым ліку #куратары, #крытыкі, тэарэтыкі) для часовага размяшчэння.
Калі вы яшчэ ва Украіне, паглядзіце гэтую спасылку

Сайт праграмы