І, нарэшце, трэці #call да Сусветнага тыдня беларускай культуры! Гэтым разам для ўсіх, хто жадае далучыцца!
Дэдлайн: 4 траўня 2022 г. Вынікі адбору: 16 траўня 2022 г.
Творцы, арт-мэнэджары, дыяспары беларусаў свету — запрашаем усіх, каму цікава, далучыцца і разам арганізаваць акцыі сёлетняга Сусветнага тыдня беларускай культуры, які адбудзецца з 4 па 10 ліпеня 2022 года.
Вы можаце прапанаваць ужо існуючы праект альбо толькі ідэю, канцэпцыю свята ў вашым горадзе альбо краіне, свае творчыя сілы, магчымасці.
Разам мы складзем мапу Тыдня, каб беларуская культура загучала на ўвесь свет.