Арт-рэзідэнцыі ад Клайпедскага цэнтра камунікацый ў культуры (KCCC), #Літва
Праграма дае магчымасць жыць і ствараць у старым горадзе Клайпеды, рэалізоўваць індывідуальныя праекты, супрацоўнічаць з мясцовай супольнасцю, арганізоўваць дні адкрытых студый, творчыя майстэрні, выступаць з прамовамі і лекцыямі, а таксама стаць часткай розных івэнтаў KCCC.
Тэрмін: ад 1 тыдня да 2 месяцаў.
Для каго: літоўскія і замежныя #мастакі, #куратары, #даследчыкі і іншыя #творцы. Удзел магчымы таксама з партнёрам/сям’ёй або групай да 4 чалавек, якія будуць пражываць разам. Прадастаўляецца: – жыллё і мастацкая студыя. – у адпаведнасці з тэрмінам рэзідэнцыі і праектам – стыпендыя да 500 EUR на маст. матэрыялы і пражыванне.
Што падрыхтаваць: ⁃ форму заяўкі, ⁃ CV, партфоліа, – іншую асабістую інфармацыю.