#конкурс кароткаметражных фільмаў пра біяразнастайнасць FIIN
Гэты праект створаны для павышэння свядомасці грамадства ў падтрыманні і захаванні прыроднай спадчыны. Тэма – прырода, экасістэма, захаванне дзікай фаўны і флоры.
Конкурс адкрыты для ўсіх жадаючых.
Што можна падаваць: кінематаграфічныя творы (#анімацыя, дакументалістыка, фікшн, эксперыментальныя фільмы і кліпы) ад 5 да 28 хвілін на любой мове, але з анг. субтытрамі.
Публічная прэзентацыя абраных прац пройдзе 20 лістапада на Міжнародным фестывалі прыродных выяў.