MIL – гэта фестываль + нэтворкінг-платформа прафесіяналаў музычнай індустрыі. Факусуецца на выяўленні, прасоўванні, павышэнні каштоўнасці і інтэрнацыяналізацыі сучаснай папулярнай музыкі. У фармаце дэманстрацый і форумаў MIL імкнецца асэнсаваць і акрэсліць будучыя тэндэнцыі і ініцыяваць дыскусію аб праблемах, якія будуць фармаваць будучыню музычнага і культурнага сектараў. Эдыцыя 2022 года адбудзецца 28-30 верасня ў Лісабоне.