Сёння найперш звяртаем вашую ўвагу на конкурсныя магчымасці, якія прымаюць заяўкі на пастаяннай аснове.
⁃ Праграма ад віленскага Дома правоў чалавека «Экстраная падтрымка грамадзянскай супольнасці Беларусі 2022-23».
⁃ Грамадскія арганізацыі, праваабаронцы, творцы, кінематаграфісты і журналісты могуць звярнуць увагу на праграму дацкага New Democracy Fund «Rapid Response».
⁃ Дапамога студэнтам з групы рызыкі ад Брэменскага ўніверсітэта мастацтваў.
⁃ Гранты на творча-журналісцкія праекты ад Eyebeam Center for the Future of Journalism.
⁃ Трэвэл-гранты ад Danish Arts Foundation на куратарскія
даследванні.
– Рэзідэнцыя ў міжнародным цэнтры мастацтва La Porte Peinte у Францыі.
– Літаратурная рэзідэнцкая праграма ў Варшаве.
– Стыпендыя M’ct на 3 месяцы ў Берліне для медыя-мейкераў з Беларусі, Украіны і Расіі, якія былі вымушаныя бегчы ад ваеннай агрэсіі.
– Для даследчыкаў з Расіі і Беларусі, якія знаходзяцца пад пераследам: стыпендыя Ханса Кошніка ў Брэмене.
– Магчымасць правесці цэлы год у Мюнхенскай кінасупольнасці ад Münchner Filmwerkstatt.
І 5 нагадак пра блізкія дэдлайны
Да 8 траўня:
⁃ Мастакам, куратарам, даследчыкам і іншым творцам: арт-рэзідэнцыі ў Клайпедзе, Літва – да 8 траўня (магчыма паехаць з партнёрам/сям’ёйю/групай да 4 чал).
⁃ Грант Sudkulturfonds для падтрымкі мастакоў шырокага кола дысцыплін.
Да 9 траўня: Мастакам-манументалістам 18+, індывідуальна або ў камандзе: конкурс + грант на стварэнне насценнага муралу ў фінскім горадзе Оўлу.
Да 15 траўня:
⁃ Франкафонным мастакам: рэзідэнцыя ў вёсцы Ліндр-Бас, Францыя.
⁃ Фатографкам – гранты ад Women Photograph на развіцце фотапраектаў.