#стыпендыя ад Форума Эйнштэйна і Фонда Вітэнштэйна
Для каго:#даследчыкі да 35 год з вышэйшай адукацыяй у сферы гуманітарных, сацыяльных і прыродазнаўчых навук, якія акрамя сваёй сферы хочуць развівацца ў іншых накірунках і адкрытыя для міждысцыплінарных падыходаў.
Неабходна прапанаваць праект, які знаходзіцца на стадыі распрацоўкі, але завяршыцца падчас праграмы.
Пасля стажыроўкі стыпендыяту неабходна прэзентаваць праект на публічнай лекцыі.
Важна: гэта прапанова не для тых, хто хоча скончыць дысертацыю. Праект павінен адрознівацца ад вашых папярэдніх прац.
Чакаецца, што кандыдат будзе пражываць падчас стажыроўкі ў Капуце, #Германія.
Што прапануюць: – пражыванне 5-6 месяцаў у катэджы, – стыпендыя 10 000 EUR, – кампенсацыя транспартных выдаткаў.