Анлайн-#рэзідэнцыя Cultural Bridge па распрацоўцы і рэалізацыі праектаў салідарнасці з Украінай
Для каго: беларускія #культменеджары, якія: – знаходзяцца ў Варшаве, Вільні або Празе, – маюць досвед у рэалізацыі культ. праектаў, – хочуць зрабіць праект у падтрымку Украіне і падкрэсліць салідарнасць беларусаў.
Праграма ўключае: каардынацыйныя сустрэчы з рэзідэнтамі, фасілітацыю, дапамогу ў менеджменце, нэтворкінг з украінскімі прадстаўнікамі крэатыўнага і культурнага сектараў, дапамогу ў пошуку дадатковых партнёраў.
Тром адабраным удзельнікам будзе прапанавана стыпендыя і бюджэт па рэалізацыі праекта.