Штогадовая Еўрапейская тэатральная акадэмія ETC чарговы раз адбудзецца падчас Авіньёнскага фестывалю 13 – 17 ліпеня 2022 г.
У праграме:
майстар-класы і магчымасць працаваць над уласнымі праектамі з настаўнікамі, засяроджваючыся на розных аспектах куратарства і менеджментам міжнародных тэатральных калабарацый, а таксама магчымасці зносін з іншымі маладымі тэатральнымі прафесіяналамі.
агляд розных формаў міжнароднага супрацоўніцтва і тэатральных сістэм, якія займаюцца мастацкімі, а таксама адміністрацыйнымі, фінансавымі і юрыдычнымі пытаннямі ў еўрапейскім кантэксце.
лекцыі экспертаў аб фінансаванні і падтрымцы, вытворчасці і куратарстве, устойлівасці ў тэатры, гастролях і доступе на замежныя тэатральныя рынкі. Некалькі групавых заняткаў з абранымі ментарамі дазволяць удзельнікам працаваць над уласнымі праектамі і паглыбіцца ў практычныя пытанні і дыскусіі.
Увага! Арганізатары толькі часткова кампенсуюць выдаткі на паездку. Але можна падацца на праграму мабільнасці, напрыклад, ад EU4Culture для Беларусі.
Для каго: тэатральныя прафесіяналы на пачатку кар’еры, якія ўжо мелі розны досвед у гэтай сферы, з патэнцыялам і амбіцыямі для росту на міжнародным узроўні: #рэжысёры, #адміністратары, #прадзюсары, #драматургі, #менеджары па міжнародных сувязях ад незалежных кампаній і інстытуцыйных тэатраў па ўсёй Еўропе.
Профілі адабраных удзельнікаў могуць адрознівацца ў залежнасці ад іх інтарэсаў і досведу.
Важна належаць да канкрэтнай тэатральнай групы/інстытуцыі.
Ддл: 29 траўня
Падрабязней пра ўмовы і рэгістрацыя