Падтрымайце палітзняволеных, затрыманых за малюнкі «Пагоні» на паштовых скрыняхНоччу 31 студзеня сіл…

Падтрымайце палітзняволеных, затрыманых за малюнкі «Пагоні» на паштовых скрынях

Ноччу 31 студзеня сілавікі затрымалі Анатоля Латушку, Лілію Ананян, Алену Маліноўскую за тое, што нібыта яны малявалі па трафарэце на паштовых скрынях у пад’ездах жылога дома герб «Пагоня». Вядома, што пасля затрымання Анатоля моцна збілі.

Пазней Следчы камітэт паведаміў, што нібыта яны наносілі «пратэстныя надпісы», спалілі дзяржсцяг, пашкодзілі банеры з выявай міліцыянтаў і друкавалі ўлёткі пра рэферэндум. Паведамлялася, што супраць іх распачалі справу аб хуліганстве, здзеку з дзяржаўных сімвалаў, а таксама аб перашкодзе ўдзелу ў рэферэндуме.

У Маліноўскай дома застаўся непаўнагадовы сын, таму грашовы перавод, пасылкі і бандэролькі будуць добрай дапамогай яе сваякам.

Падтрымайце палітзняволеных:
– Следчая турма №8, 222163, г. Жодзіна, вул. Савецкая, 22А (Лілія Лернікаўна Ананян)
– СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2, (Алена Віктараўна Маліноўская, Анатоль Віктаравіч Латушка)

@menskrazam_info

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

Анатоль Латушка быў збіты ў дзень затрымання

Па інфармацыі ад родных палітвязня, Анатоля збівалі ў Цэнтральным РУУС — патрабавалі сказаць пароль ад тэлефона.

Анатоль — стрыечны брат палітыка Паўла Латушкі. Паводле папярэдняй інфармацыі, палітвязню ставяць…