Падзеі ва Украіне яшчэ раз паказалі свету, што гвалту і разбурэнняў ніколі не павінна быць. Дзе б мы ні знаходзіліся, мы павінны патрабаваць міру. Прыміце ўдзел у адкрытым выкліку і распаўсюджвайце пасланне міру, салідарнасці і надзеі праз творчасць
Стварыце арыгінальную ілюстрацыю альбо скарыстайцеся ўжо створанай у мінулым. Размясціце ілюстрацыю ў Instagram з хэштэгам #IllustrationsForPeace і тэгам @voicesofyouth.
Тэг #BelarusWithUkraine дазволіць таксама ўбачыць вашую салідарнасць як беларуса(-кі) з Украінай.