Конкурс заявак на Тбіліскую архітэктурную біенале’ 2022
Калі: 8 – 29 кастрычніка Тэма: «Што далей?». Канцэпцыя часовасці ўключае даследванне трох асноўных катэгорый: часу, прасторы і забудаванага асяроддзя. Арганізатары імкнуцца абмеркаваць, як #архітэктура суіснуе з паўсядзённым жыццём з пункту гледжання працягласці, а не фізічнага вымярэння.
Прымаюцца прапановы ў 5 катэгорыях: 1. Фізічныя праекты (працы/даследванні ў любым фізічным фармаце) 2. Лічбавыя праекты (працы/ #даследванні ў любым лічбавым медыя-фармаце) 3. Асветніцкая/адукацыйная дзейнасць / Майстар-клас 4. Публікацыі 5. Гарадская/урбаністычная #рэзідэнцыя Ддл: 19 і 30 чэрвеня 2022 да 23:59 CEST (увага: залежыць ад катэгорый)