Курс па сацыякультурніцкім праектаванні ад Майстэрні карысных праектаў
Майстэрня карысных праектаў абвяшчае набор на лайт-версію Майстэрні для 20 ўдзельніц і ўдзельнікаў, якія ўжо працуюць над сваімі праектамі.
Для каго: беларусы і беларускі 18+ год, якія маюць ужо аформленую ідэю свайго праекта ці тыя, хто ўжо прыступілі да працы і маюць патрэбу экспертаў/-к, ментараў/-к, аднадумцаў.
Калі: з 24 чэрвеня па 18 жніўня, анлайн.
У праграме: ⁃ доступ да матэрыялаў на анлайн-платформе Майстэрні, ⁃ #воркшоп’ы па крэатыўным мысленні і прасоўванні, ⁃ #нэтворкінг-сэсіі з экспертамі ў сферах сацыякультурніцкага праектавання, маркетынгу, праектнага менежменту, крэатыўных індустрый, ⁃ #майстармайнд-групы, ⁃ індывідуальныя #кансультацыі з ментарамі і выкладчыкамі Майстэрні.