Праграма рэзідэнцыі праходзіць у прызнаным помніку «Schießl-Haus» у Кёльнбургу. Маста(ч)кі ствараюць жылую суполку, у якой кожны мастак мае асобны пакой.
Для каго: #мастакі / творчыя адмыслоўцы з Германіі і замежжа
Тэрміны пражывання, даступныя на 2022: – 9 ліпеня – 3 верасня – 13 верасня – 5 лістапада
Прадастаўляюцца: ⁃ жылыя, працоўныя і выставачныя прасторы, ⁃ штомесяц – стыпендыя ў 1200 EUR (уключаючы кошт матэрыялаў), ⁃ кампенсацыя дарожных выдаткаў па Германіі – да 120 EUR, у межах ЕС – да 300 EUR, за межамі ЕС – да 600 EUR, ⁃ пры неабходнасці дадатковыя сродкі на матэрыялы і транспарт, ⁃ ментарства ад мастацкіх кіраўнікоў/куратараў. Ддл: 1 ліпеня 2022 г. Падрабязнасці