Belarus Media Hub запрашае да ўдзелу беларусак і беларусаў, якія цікавяцца журналістыкай
Для каго: беларускі і беларусы, якія жывуць у Беларусі і за мяжой, цікавяцца журналістыкай, але яшчэ не з’яўляюцца прафесіяналамі ў гэтай галіне.
У праграме: – Серыя анлайн трэнінгаў з прафесіяналамі і прафесіяналкамі ў галіне журналістыкі; – стварэнне ўласнага міні-праекту; – жывая сустрэча ў Гданьску, горадзе, дзе нарадзіўся і перамог польскі рух Салідарнасць!