Для каго:#фатографы, ⁃ 18+, любога полу і нацыянальнасці; ⁃ без абмежаванняў па досведзе ці сацыяльным / адукацыйным бэкграўндзе.
Адпраўце да 15 здымкаў – гэта дае вам права на ўдзел у доўгім і шорт-лісце і паказаць свае фатаграфіі на эксклюзіўнай выставе ў Берліне. Прымаюцца любыя тэмы.
Што можна выйграць: ⁃ удзел у Berlin Photo Week, ⁃ сольную выставу ў BBA Gallery, ⁃ грашовыя прызы да 1 500 EUR і інш.
BBA Photography Prize + Berlin Photo Week: ⁃ Групавая выстава работ, адабраных на Берлінскі тыдзень фатаграфіі, адбудзецца ў верасні. ⁃ Больш за 20 фатографаў/-к, адабраных BBA, правядуць выставу ў Kuehlhaus Berlin, плошчай 600 кв.м, у кастрычніку – лістападзе 2022. Крытэры адбору: Візуальная дасканаласць, наратыў, канцэптуальнае мысленне, тэхнічнае майстэрства, глыбіня прадмета і разуменне і інш.