У 2021 годзе арганізатар конкурса – Copenhagen Contemporary – стаў пераможцам найбуйнейшай скандынаўскай #арт-прэміі Vision Exhibition Award.
Yet, It Moves! (адсылка да «Яна (Зямля) круціцца!») – іх дальнабачны даследчы праект і публічная мастацкая выстава, якая даследуе ўзаемазвязаныя рухі ў розных маштабах, ад мікра- да макракосмасу.
Yet, It Moves! будзе разгортвацца праз серыю дэцэнтралізаваных мастацкіх інсталяцый, паказаных у розных месцах у Капенгагене з мая па кастрычнік 2023, ствараючы магчымасці для людзей сутыкнуцца з сучасным #мастацтва‘м па-новаму, у штодзённай гарадской прасторы і рэчаіснасці.
Для каго: #мастакі, #архітэктары, #дызайнеры, #куратары, ландшафтныя архітэктары ці іншыя, хто якім-небудзь чынам прафесійна займаецца мастацтвам/архітэктурай/навукай у публічных прасторах.
Ёсць два конкурсы:
1. для стварэння цэнтральнай платформы / павільёна / месца сустрэчы ў Капенгагене;
2. больш агульны заклік для інсталяцый, мерапрыемстваў, падкастаў і выступаў.
Бюджэт праекта павільёна/платформы складае ~65 000 EUR, агулам на ганарары мастакам і на вытворчасць.
Іншыя праекты будуць падтрыманыя з агульнага бюджэту ў 250 000 датскіх крон.
Ддл: 1 верасня.
Даведацца больш