Сёння 22 гады, як знік тэлеаператар ОРТ Дзмітрый Завадскі
Раніцай 7 ліпеня 2000 г. ён выехаў з дому ў нацыянальны аэрапорт Менск сустракаць Паўла Шарамета, які прылятаў з Масквы. З тых часоў Дзмітрыя ніхто не бачыў. Яму было 27 гадоў.
Імя Дзмітрыя Завадскага звычайна згадваецца ў адным шэрагу з іншымі гучнымі знікненнямі 1999-2000 гг: экс-кіраўніка МУС Юрыя Захаранкі, былога кіраўніка ЦВК Віктара Ганчара і ягонага сябра бізнесоўца Анатоля Красоўскага.
Вашай увазе фільм-расследаванне рэжысёркі Раісы Міхайлоўскай аб крывавай дзейнасці “эскадронаў смерці”, з якімі звязваюць ўсе гэтыя знікнення.
Аўтары стужкі выкарыстоўвалі дакументы, архіўныя фота- і відэаматэрыялы, сустракаліся са сведкамі тых падзеяў. Фільм спрабуе адказаць на пытанне: чаму праўда пра акалічнасці знікнення журналіста і пра лёсы зніклых лідараў апазіцыі дагэтуль не высветленая?
https://www.youtube.com/watch?v=lhdCfXilD4o
@belarusy_zarubezhja
#планынавечер