Ініцыятыўная група «Ідэнтычнасць і права» запускае майстэрню па стварэнні квір-фем-зінаў
Зін – гэта самвыдавецкі часопіс, які можа змяшчаць што заўгодна: малюнкі, коміксы, тэксты, калажы і г.д. Гэта добры спосаб расказаць уласную гісторыю, закрануць складаныя і табуяваныя тэмы, у тым ліку ЛГБТК+ і фемінізм.
#майстэрня будзе праходзіць афлайн у Мінску. Удзельнікі/-цы створаць уласныя зіны-коміксы, якія будуць змяшчаць і выявы, і тэкст. Каб прыняць удзел у майстэрні, вам не трэба ўмець маляваць ці пісаць – усяму гэтаму будуць вучыць у працэсе. Калі: па аўторках і чацвяргах з 19.00 да 21.00. Даты: 21.07, 26.07, 28.07, 02.08, 04.08, 11.08 Вядучая майстэрняў Лена малюе ілюстрацыі і коміксы ў розных тэхніках, выкладае візуальны сторытэлінг, 8 гадоў выпускала ўласны зін.